Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе студэнтаў 4 курса аддзялення "Міжнароднае права" Таццяны Зіняковай, Лізаветы Тарасевіч, Лізаветы Трахалінай, Кацярыны Шкарбута і студэнткі 5 курса аддзялення "Міжнароднае права" Алены Хадарцэвіч выйграла нацыянальныя раўнды міжнароднага конкурсу па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа . Каманду трэніравалі дацэнт кафедры міжнароднага права БДУ, кандыдат юрыдычных навук А. В. Коннава, былы ўдзельнік конкурсу ў складзе каманды аднай з расейскіх ВНУ П. Мысліўскі.
Беларускія нацыянальныя раўнды праходзілі з 29 па 30 студзеня 2016 г. у Мінску. У гэтым годзе ў іх прынялі ўдзел 7 каманд беларускіх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (упершыню быў прадстаўлены 2-ма камандамі: факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта), Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА", Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Больш за 30 беларускіх і замежных суддзяў ацанілі падрыхтоўку каманд у ходзе Беларускіх нацыянальных адборачных раўндаў. Сярод іх вядомыя практыкі і навукоўцы ў галіне міжнароднага права, выкладчыкі міжнароднага права беларускіх і замежных ВНУ: Нобуо Хаяшы (дарадца офіса абвінаваўцы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі), Сяргей Петухоў (намеснік міністра юстыцыі Украіны), Джэфры Брукс (прафесар, ЗША), супрацоўнікі МЗС Рэспублікі Беларусь, Эканамічнага Суда СНД, Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, партнёры і юрысты лепшых беларускіх і міжнародных юрыдычных кампаній: АБ «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ», «Уласава, Міхель і партнёры», «Sorainen», «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры »,«Vilgerts»,« Double Bridge Law»
Судзейская калегія самага важнага — фінальнага раунда, падчас якога нашы хлопцы пазмагаліся за першынство з камандай Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА", пад старшынствам дарадцы офіса абвінаваўцы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі Нобуо Хаяшы высока ацаніла прафесіяналізм нашых дзяўчат, якасць і ўзровень прадстаўленай прававой аргументацыі, мастацтва прэзентацыі сваёй пазіцыі.
Акрамя тытула нацыянальнага чэмпіёна наша каманда атрымала і яшчэ адну ўзнагароду конкурсу: у намінацыі «Best oralist» (лепшы спікер) перамагла Лізавета Тарасевіч. Дарэчы, удзельнікі каманды ФМА ўжо трэці год запар становяцца ўладальнікамі гэтай узнагароды, якая сведчыць пра самую майстэрскую і пераканаўчую вусную прэзентацыю сваіх аргументаў перад суддзямі.
Цяпер нашых дзяўчат чакаюць міжнародныя раўнды конкурсу, якія пройдуць з 27 сакавіка па 2 красавіка 2016 г. у г. Вашынгтоне (ЗША).
Ганарымся нашымі дзяўчынкамі, іх трэнерамі, кафедрай міжнароднага права і ФМА БДУ!
Жадаем ім поспеху і далейшых перамог!
Мы лепшыя !!!
Фота — Аляксей Згіроўскі
{gallery}2016/2016_02_01{/gallery}