Select your language

2014_12_2417 снежня саветнік-пасланнік, Часовы Павераны ў справах Швецыі Марцін Оберг наведаў ФМА БДУ з кароткай лекцыяй аб дзяржаўным уладкаванні Швецыі і актуальнай палітычнай сітуацыі ў каралеўстве.

Спадар Оберг таксама адказаў на пытанні студэнтаў, якім быў цікавы і погляд дыпламата на розныя аспекты знешняй палітыкі, і яго асабісты вопыт у якасці chargé d'affaires.

Па словах Часовага Паверанага, асноўнай умовай прафесіяналізму дыпламата з'яўляецца цікавасць да знешнепалітычных працэсаў, да краін і людзяй. Менавіта зацікаўленасць стымулюе павышэнне эрудыцыі і кампетэнтнасці.

{gallery}2014/2014_12_17{/gallery}