Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_24_02Новы год — гэта свята, якое адзначаюць у глабальным маштабе. Нягледзячы на тое, што ў краінах Садружнасці нацый першасным па значэнні з'яўляецца Каляды, нельга сказаць, што Новы год праходзіць незаўважаным. Да зімовых імпрэз пачынаюць рыхтавацца з канца лістапада: выбіраюць падарункі, упрыгожваюць вуліцы і дамы, святочна афармляюць вітрыны.

Чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба "Debate on FIRe" кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў было таксама прысвечана навагодняй тэматыцы. У яго рамках удзельнікі паспрабавалі знайсці адказ на пытанне, ці варта эканоміць на святкаванні Новага года ва ўмовах глабальнай рэцэсіі. Для фарміравання аб'ектыўных меркаванняў у аўдыторыі кіраўнікамі клуба (выкладчыкамі С. В. Салаўёвай і М. Н. Шудзейка) студэнтам былі прапанаваны тэматычныя відэаролікі на англійскай мове.

У ходзе працяглай дыскусіі ўдзельнікі адзначылі такую важную перавагу святкавання Новага года, як рост дабрачыннасці. З іншага боку, было выказана меркаванне аб тым, што жыхары як прамыслова развітых, так і развіваючых краін нярэдка прыбягаюць да празмернасцяў пры падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў.

Неафіцыйная частка мерапрыемства ўключала прэзентацыі ўдзельнікаў клуба пра цікавыя навагодніхя традыцыі замежных краін, гісторыі стварэння папулярных калядных песень, а таксама святочнае чаяванне. Радуе той факт, што ў працу клуба актыўна ўключыліся студэнты першага курса.

Асаблівай інфарматыўнасцю адрозніваліся віктарыны, падрыхтаваныя студэнткамі Ліліт Ерыцян і Карынай Пішчык (першы курс, аддзяленне "Міжнароднае права"). На думку кіраўнікоў клуба, нядрэнную для пачаткоўцаў здольнасць аргументаваць свой пункт гледжання прадэманстравалі Здзіслаў Руткевіч, Маргарыта Сальва, Аляксандра Гнедчык (1-ы курс, аддзяленне «Міжнародныя адносіны»), а таксама Аляксей Зубкоў, Іван Працэнка і Аліна Сенчыхіна (1-ы курс , аддзяленне "Міжнароднае права").

За праяўленую актыўнасць у падрыхтоўцы мерапрыемства арганізатары выказваюць падзяку Анастасіі Каротчыкавай і Карыне Сілівонавай (1-ы курс, аддзяленне «Міжнародныя адносіны»).

Члены клуба і кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў сардэчна віншуюць усіх з надыходзячым Новым годам і жадаюць ўсяму калектыву ФМА вялікага шчасця, новых творчых поспехаў і працвітання!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 636 гасцей і ніводнага зарэгістраванага