Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_23_01У рамках рэалізацыі «Адукацыйнай трэнінг-праграмы ў сферы гасціннасці» у чацвер, 11 снежаня 2014 г., у гатэлі «Рэнесанс» прайшла выніковая прэзентацыя студэнцкіх праектаў па мадэляванні практычнай сітуацыі ў сферы гасціннасці. Варта адзначыць, што конкурс складаўся з некалькіх этапаў. У першым завочным туры было прадстаўлена каля 20 праектаў студэнтаў БДУ (ФМА), БДЭУ і БДУФК. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі як прадстаўнікі рэальнага сектара (гатэль «Рэнесанс»), так і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, выбрала 6 праектаў, якія патрэбна было прадставіць і абараніць на англійскай мове ў бальнай зале гатэля «Рэнесанс». Вельмі прыемна, што сярод 6 фіналістаў 4 праекта прадстаўлялі студэнты 4 і 5 курсаў нашага факультэта, напрамку спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)»!

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

1-е месца: Анастасія Мачэкіна і Марыя Кузнечанкава (БДУ, ФМА, МТ, 4 курс)
2-е месца: Улада Вараб'ёва, Дыяна Кохан, Кацярына Камарчук, Ксенія Бяспалава (БДУ, ФМА, МТ, 5 курс)
3-е месца: Віялета Уйціна (БДУ, ФМА, МТ, 5 курс) .

Шчыра віншуем пераможцаў !!! Жадаем новых поспехаў і перамог! А тых, хто па розных прычынах не змог прыняць ўдзелу ў дадзеным праекце, запрашаем да супрацоўніцтва ў далейшым!

Інфармацыю аб выніках конкурсу таксама можна паглядзець на наступных афіцыйных сайтах:

 2014_12_23_01_01

2014_12_23_01_02

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках