Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_18_02У рамках прафарыентацыйнага праекта «Клічу ў сваю прафесію» на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў адбылася незабыўная сустрэча з Міхаілам Раманавічам Грыдневым, лінгвістам, прафесійным перакладчыкам, дацэнтам кафедры "Міжкультурная камунікацыя» Інстытута сучасных ведаў імя. А. М. Шырокава. Міхаіл Раманавіч доўгі час працаваў ваенным перакладчыкам у Еўропе, ЗША, Афрыцы, скончыў службу начальнікам кафедры ваеннага перакладу ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Ён з'яўляецца аўтарам унікальнага курсу "Міжкультурная кампетэнцыя ў прафесійнай дзейнасці», асноўная задача якога – паглыбіць веды і здабыць практычныя навыкі ў галіне міжкультурнай камунікацыі.

У час займальнай гутаркі з М. Р. Грыдневым студэнты аддзялення "Міжнароднае права" атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб прафесійнай кампетэнцыі перакладчыка, прафесійнай этыцы перакладчыка, асноўных правілах прафесійнаых паводзінаў, навыках міжкультурных зносін і міжнароднага этыкету. М. Р. Грыднеў акцэнтаваў увагу на тым, што для паспяховай камунікацыі з прадстаўнікамі іншых культур патрэбна не толькі свабоднае валоданне замежнымі мовамі, валоданне інфармацыйнымі тэхналогіямі ў сферы лінгвістыкі, але і трывалыя веды пра тып культуры, спецыфіку нацыянальнага характару, аб асноўных нормах і правілах паводзінаў у іншамоўнай культуры. Гэта дазволіць выпускнікам эфектыўна ажыццяўляць прафесійную дзейнасць, паспяхова працаваць у абранай сферы дзейнасці і быць запатрабаванымі на рынку працы.

Выкладчыкі кафедры англійскай мовы выказваюць падзяку Міхаілу Рамановічу Грыдневу за займальнае знаёмства з прафесійнай прасторай перакладчыцкай дзейнасці і жадаюць яму далейшых творчых поспехаў.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 780 гасцей і ніводнага зарэгістраванага