Select your language

2014_12_17Каманда студэнтаў 3 курса аддзялення «Міжнароднае права» ў складзе Лізаветы Трахалінай і Кацярыны Шкарбута прыняла ўдзел у Міжнародным спаборніцтве па міжнароднаму праву правоў чалавека «6th Nelson Mandela World Human Rights Moot Court Competition» (Конкурс па мадэляванні міжнароднага суда па правах чалавека ім. Нэльсана Мандэлы ).

Мерапрыемства праходзіла з 8 па 10 снежня 2014 года ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў г. Жэневе (Швейцарыя). Каманда ўвайшла ў топ-10 лепшых каманд конкурсу.

Трэнер — выкладчык кафедры міжнароднага права Г. В. Таляронак.

Віншуем удзельнікаў і жадаем ім поспехаў і далейшага самаўдасканалення!

 

2014_12_17_01_01

2014_12_17_01_02

2014_12_17_01_03