Select your language

2014_12_17_03Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашае на выставу ўнікальных навагодніх экспанатаў, падрыхтаваных студэнтамі эканамічных спецыяльнасцяў і атрымаўшых прызавыя месцы на конкурсах у рамках Каляднага праекта. Вас пацешаць дзіўныя навагоднія елкі, арыгінальныя паштоўкі, якія здзівяць сваёй крэатыўнасцю і майстэрствам, а віншаванні ў навагодніх паштоўках, адрасаваныя Вам, дарагія педагогі, зарадзяць Вас станоўчай энергіяй на ўвесь год! Азнаёміцца з экспанатамі выставы можна да 19 снежня (уключна) ў 603 аўдыторыі бібліятэкі ФМА.