Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_15На кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася выніковая навуковая канферэнцыя на тэму «Cultural awareness in business communication». Арганізатарам канферэнцыі па найбольш актуальных пытаннях міжкультурных адрозненняў у вядзенні бізнесу выступіла загадчык кафедры дацэнт С. А. Дубінка. Удзельнікамі канферэнцыі былі студэнты 5 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка». На канферэнцыі прысутнічалі старэйшая выкладчыкі С. Г. Барэка і Т. В. Шміт. У якасці запрошанага госця ў рабоце канферэнцыі прыняў актыўны ўдзел праф. Тэры Джонс з Англіі. У ходзе канферэнцыі студэнты прадстаўлялі даклады на тэмы, прысвечаныя культурным адрозненням у міжнародным бізнэсе, актыўна адказвалі на пытанні містэра Тэры Джонса, уступалі ў дыскусію з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы. Падводзячы вынікі канферэнцыі, містэр Тэры Джонс адзначыў высокі ўзровень валодання англійскай мовай выступаючых студэнтаў, ацаніў сферу пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, і ступень складанасці лексікі, якая выкарыстоўваецца студэнтамі. Студэнты-ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі бясцэнны вопыт жывых зносін з носьбітам мовы, удасканалілі навыкі публічнага выступлення і правядзення прэзентацый на англійскай мове напярэдадні выпускных экзаменаў.

Вікторыя Барсук, студэнтка 5 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"

2014_12_15_01_01  2014_12_15_01_03
2014_12_15_01_03 2014_12_15_01_04

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках