17 снежня 2014 г. адбудзецца штогадовы дабрачынны канцэрт «Дух Каляд», прысвечаны святкаванню Нараджэння Хрыстова і Новага года.
Арганізатары мерапрыемства: Упраўленне па справах культуры БДУ, Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ, Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ, Першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДУ.
Перад канцэртам для маленькіх гледачоў будуць разыгрывацца навагоднія перфамансы, падрыхтаваныя тэатральнай групай «мімы БДУ» і Народным студэнцкім музычна-драматычным тэатрам «На філфаку» БДУ.
У праграме канцэрта прымуць удзел творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лепшыя салісты ўніверсітэта, артысты эстрады Беларусі:
-
Народны аркестр народных інструментаў БДУ,
-
Народная харавая капэла БДУ,
-
Фольк-медыя гурт «Неруш» БДУ,
-
дзіцячы ансамбль танца «Літарынка» БДУ,
-
танцавальны калектыў «Freaks» ІБМТ,
-
танцавальны праект «Pops Foundation»,
-
Валянціна Паўлава (Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, паўфіналістка праекта "Акадэмія талентаў-2» тэлеканала АНТ),
-
Максім Ткачэнка (Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, саліст аркестра ўзброеных сіл РБ),
-
Alen Hit (Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў),
-
Ягор Волчак (Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фіналіст праекта "Акадэмія талентаў-2» тэлеканала АНТ, удзельнік тэлепраекта «Хачу да Меладзе») і інш.
Канцэрт адбудзецца 17 снежня 2014 года ў актавай зале Ліцэя БДУ. Пачатак – 17.00. Уваход вольны.