Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_11_0212 снежня Туркменістан адзначае другое па значнасці дзяржаўнае свята — Дзень Нейтралітэту. Гэты ўнікальны міжнародна-прававы статус — статус пастаяннага нейтралітэту — з'яўляецца прыярытэтам не толькі для паспяховага ажыццяўлення ў жыццё маштабных нацыянальных праграм і сацыяльна-эканамічных рэформаў, але і для ўмацавання ўсеагульнага міру і бяспекі, пашырэння ўзаемадзеяння з усімі дзяржавамі і аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі.

Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі студэнты з Туркменістана (5 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"), якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА, арганізавалі святочны вечар, у якім бралі ўдзел і беларускія студэнты. Госці святочнага вечара даведаліся шмат новага пра Туркменістан, яго багатую гісторыю, культуру, шматвяковыя традыцыі і звычаі. Асаблівая ўвага ў змястоўных прэзентацыях студэнтаў была ўдзелена дружалюбным адносінам паміж Туркменістанам і Рэспублікай Беларусь, адзначана вялікае значэнне палітычнага дыялогу ў паглыбленні надзейных добрасуседскіх адносін паміж дзвюма краінамі, у развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Вялікі ўклад у насычаную праграму святочнага вечара ўнеслі студэнты Аланазар Каджараў, Лейлі Курбанава, Юрый Міцкевіч, Юлія Маслак, Батыр Чарыеў, Гульнар Курбанкуліева, Сярдар Клычдурдыеў, Крысціна Пярга, Акмырат Елдашаў. І, вядома ж, усе госці свята пазнаёміліся з нацыянальнай кухняй туркменскага народа і паспрабавалі непаўторныя стравы, па-майстэрску прыгатаваныя  Нурбібі Худайбярдыевай. Дапамогу выкладчыкам кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў у арганізацыі святочнага вечара ў гонар знамянальнай падзеі аказалі намеснік дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце С. В.Карэлін, прадстаўнікі дэканата В. В. Шуляковская, С. А.Вярбіцкая, Л. М. Муслімава, загадчык кафедры, дацэнт І. М. Івашкевіч, старэйшыя выкладчыкі кафедры В. В. Ткачэнка, Т. П. Міцева, А. А.Туркіна.

Мы сардэчна віншуем студэнтаў з Туркменістана з нацыянальным святам —  Днём Нейтралітэту — і жадаем ім далейшых поспехаў!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1449 гасцей і ніводнага зарэгістраванага