Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_12_08Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у штогадовым святочным праекце Twelve Days of Christmas. У праграме праекта:

8 — 11 снежня, ауд.914 — Конкурс паштовак і елачак ручной працы — вырабы прымаюцца на кафедры, аўд. 914 да 11 снежня ўключна.

11 снежня, чацвер, фае 9 паверха, 12.30 — 14.00  грандыёзны Калядны кірмаш Traditional Christmas Market — дабрачынная латарэя, калядныя спевы Christmas carols ў выкананні хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, танцавальная праграма, калядныя прысмакі (конкурс на лепшую страву), майстар-класы, навагоднія ўпрыгажэнні ручной працы, аўтарскі Body-art, прадказанні на 2015 год і многае іншае!

 12 снежня, пятніца, аўд. 601, 13.00 — Калядны канцэрт Christmas Mystery — выстава паштовак і ёлачак ручной працы, тэатралізаваныя пастаноўкі, песні ў выкананні самых таленавітых студэнтаў ФМА, жывая музыка, інтэрактыўныя заданні, модны паказ «Тэндэнцыі 2015», сумеснае спевы Christmas Carols, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў, прыемныя сюрпрызы і падарункі!

Не прапусціце Twelve Days of Christmas! Падарыце святочны настрой сабе і сваім сябрам! Чакаем вас на нашых мерапрыемствах!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага