У канцы лістапада адбылася IV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Свет ў XXI стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты», якая праводзілася на замежных мовах. Арганізатарам гэтага значнага навуковага мерапрыемства выступіў факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый УА БДЭУ. Наш факультэт паспяхова прадставілі студэнты аддзялення "Міжнароднае права" Крысціна Аланцава, Паліна Вазіян, Анастасія Хіоні (2 курс), а таксама студэнты 5 курса Анастасія Аўчыннікава і Анастасія Шэцько. Навуковае кіраўніцтва дакладамі сацыяльна-палітычнай накіраванасці ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў.
Выступленне студэнткі Анастасіі Хіоні, прысвечанае актуальным праблемам людзей з абмежаванымі магчымасцямі (навуковы кіраўнік — выкладчык С. В. Салаўёва) атрымала высокую ацэнку ганаровага госця з Японіі Таканоры Кавамата, дацэнта ўніверсітэта Мейсей (Токіо). Прэзентацыя Крысціны Аланцавай на тэму рэферэндуму па самавызначэнню Шатландыі і яго наступстваў выклікала ажыўленую дыскусію сярод удзельнікаў секцыі «The world in the 21 century: social and cultural aspects». Прафесійнае журы таксама адзначыла актуальнасць і навуковую навізну дакладу Анастасіі Шэцько аб адказнасці правайдэраў за парушэнні аўтарскіх правоў у Інтэрнэце (навуковы кіраўнік к. ф.н. дац. І. М. Івашкевіч). Прэзентацыя аб значнасці Каралеўскага Пратакола студэнткі Паліны Вазіян вылучалася інфарматыўнасцю зместу і насіла ярка выражаны аплікатыўны характар.
Удзел у падобнага кшталту мерапрыемствах спрыяе ўмацаванню і развіццю навуковых, сацыяльных і культурных сувязяў паміж студэнтамі і ВНУ, а таксама аказвае пазітыўны ўплыў на развіццё міжкультурнага дыялогу.