Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае маладых навукоўцаў (магістрантаў, аспірантаў, супрацоўнікаў) прыняць удзел у VII канферэнцыі маладых навукоўцаў «Еўрапейскі і нацыянальны кантэкст у даследаваннях», якая праводзіцца на англійскай мове. Канферэнцыя адбудзецца 29—30 красавіка 2015 года ў г. Наваполацку.
Мэтамі канферэнцыі з'яўляюцца абмен досведам і прадстаўленне вынікаў даследаванняў па пытаннях сучаснай навукі і культуры, усталяванне кантактаў паміж маладымі навукоўцамі розных краін, публікацыя вынікаў даследаванняў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі дакладчык павінен выслаць запоўненую форму заяўкі і тэкст дакладу на наступным адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Форму заяўкі, узор афармлення дакладу і іншую інфармацыю аб канферэнцыі можна знайсці на сайце ўніверсітэта http://www.psu.by (раздзел «Навука. Канферэнцыі на базе УА ПДУ») або па спасылцы http://www.psu.by/index.php/psu-based-conferences/288-2015-god/6580-7th-iunior-researchers-conference.html
Апошні тэрмін падачы заявак і дакладаў на канферэнцыю 31 снежня 2014 г.