На імя дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ, прафесара Шудурскага В. Г. паступіла падзяка ад дырэктара дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска».
І. Г. Баласанян выказвае падзяку студэнткам 3-і 4-га курсаў спецыяльнасцяў "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін за правядзенне пазнавальнай гутаркі для інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў на пастаяннай аснове.