Select your language

2014_11_2524 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў ФМА БДУ.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні ўдзелу маладых даследчыкаў у нацыянальных і міжнародных конкурсах на атрыманне фінансавання навуковых праектаў. У прыватнасці, маладыя навукоўцы азнаёміліся з асаблівасцямі падрыхтоўкі заявак для ўдзелу ў конкурсах грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў http://fond.bas-net.by/if1.html.

Па выніках пасяджэння члены Савета маладых навукоўцаў прыйшлі да дамоўленасці падрыхтаваць праект заяўкі для міждысцыплінарнага навуковага даследавання з удзелам аспірантаў і маладых навукоўцаў факультэта міжнародных адносін БДУ.

Пажадаем поспехаў нашым калегам!

2014_11_25_01_01