Незвычайны занятак па нямецкай мове адбыўся ў пятніцу, 14 лістапада, у групе 2-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Відаць, тэма "Святы, пачуцці, эмоцыі" знайшла асаблівы водгук у сэрцах навучэнцаў. Замест звычайных прэзентацый праектаў студэнты парадавалі выкладчыка і аднагрупнікаў сваімі крэатыўнымі ідэямі, майстэрствам, а таксама музычнымі і кулінарнымі сюрпрызамі, што дазволіла перамясціцца ў атмасферу ўрачыстасці і карнавала. Асобаю ролю ў прэзентацыі сыграў папулярны на сённяшні дзень метад learning-by-doing: студэнты не проста расказалі, паказалі асаблівасці сусветна вядомых святаў, але змаглі ўцягнуць гледачоў у сам працэс іх святкавання, прымусіць адчуць іх асаблівасць і непаўторнасць. Пабольш бы такіх заняткаў! Дзякуй вялікі ўсім удзельнікам !!!
К. І. Ядчанка, старшы выкладчык кафедры германскіх моў