Вайна ... Памяць пра яе заўсёды будзе жыць у сэрцы кожнага беларуса. Новыя экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай вайны распавядаюць пра неўміручы подзвіг савецкага народа, пра герояў вайны. Сёння гэты музей —найбуйнейшае ў Беларусі сховішча Памяці аб тых вялікіх і страшных днях. Нельга забываць мінулае, трэба жыць у міры. Нельга бурыць чалавечыя лёсы і забіраць жыццё ...
14 лістапада Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведалі замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ з Японіі. Студэнты пазнаёміліся з біяграфіямі герояў Вялікай Айчыннай вайны, шматлікімі экспанатамі, зрабілі фатаграфіі на фоне ваеннай тэхнікі, убачылі панараму Сталінградскай бітвы і доўга не хацелі пакідаць велічную і цудоўную Залу Перамогі.