Эстафета правядзення свята Halloween была адкрыта 29 кастрычніка 2014 года лінгвакраязнаўчым клубам кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў FIR CLUB "Britain and America in Focus". Дадзенае мерапрыемства праводзілася на базе факультэта міжнародных адносін і насіла незвычайную назву HalloFIR. На свяце прысутнічалі героі вядомых кіна- і мультфільмаў: Маска, сямейка Адамс, вампіры, зомбі, Гары Потэр і нават Пікачу!
Усю аўдыторыю 1201 асвятлялі чароўныя гарбузы з жахлівай усмешкай, сцены былі ўсеяныя кажанамі і павукамі, лёталі прывіды, а стол ўпрыгожвалі печыва-пальчыкі і духмяныя ядомыя муміі.
Вечар «жаху» быў адкрыты завадным танцам таленавітых зомбі, Майкла Джэксана і Лэдзі Гага. У гэты вечар на свята завітала і сямейства Адамс: яны трохі прыадчынілі заслону таямніцы свайго шчаслівага і бесклапотнага жыцця. Песні, конкурсы, прызы — вось што прыцягвала нашых гасцей і не давала нудзе ніякіх шанцаў сапсаваць вечар HalloFIR!
На працягу ўсяго мерапрыемства праводзіўся конкурс найбольш страшнага фота ў Instagram з паметкай #HALLOFIR. Паважаны чытач, Вы таксама можаце ацаніць фота нашых удзельнікаў і ўбачыць герояў нашага незабыўнага вечара!
Наш клуб англійскай мовы FIR CLUB "Britain and America in Focus" заўсёды рады бачыць гасцей! Чакаем усіх на нашых мерапрыемствах! Сачыце за рэкламай!


