Тэрміны падачы артыкулаў у 13-ы зборнік падоўжаны да 25 лістапада 2014 г.
На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне трынаццатага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.
Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.
Трынаццаты зборнік выдзе 31 студзеня 2015 г.
Тэматыка артыкулаў:
-
эканоміка;
-
фінансы і банкаўская справа;
-
менеджмент;
-
маркетынг;
-
дзяржава і права;
-
права і юрыспрудэнцыя;
-
паліталогія;
-
гісторыя;
-
міжнародныя адносіны;
-
міжнародны турызм;
-
мытная справа;
-
культуралогія;
-
лінгвакраіназнаўства;
-
сучасныя замежныя мовы і іншыя.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце http://nirs.by/
Дасылайце свае артыкулы!