Select your language

2014_11_12_05У рамках рэалізацыі «Адукацыйнай трэнінг-праграмы ў сферы гасціннасці», арганізаванай камандай ЗАТ «МПС-Гатэль» («Рэнесанс Мінск Гатэль»), каля 40 студэнтаў IV і V курсаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» факультэта міжнародных адносін БДУ атрымалі выдатную магчымасць не толькі ажыццявіць экскурсію ў адзін з самых новых гатэляў г. Мінска, але і праслухаць некалькі лекцый, якія правёў генеральны мэнэджэр гатэля Йеспер Францл. Акрамя лекцыйных заняткаў Ё. Францл правёў семінарскія занятакі, дзе студэнты атрымалі заданне па мадэляванні практычнай сітуацыі і далейшым яе аналізе ў дачыненні да сферы гасціннасці на прызы «Рэнесанс Мінск Гатэль".

Выказваем шчырую падзяку ЗАТ «МПС-Гатэль», і асабіста Йесперу Францлу, Ганне Ляўданскай, ДУ «УБиГОНМингаріспалкам», кіраўніцтву факультэта міжнародных адносін БДУ за прадстаўленую магчымасць атрымання новых ведаў і практычных навыкаў у сферы гасціннасці.

{gallery}2014/2014_11_12_02{/gallery}