Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_11_12_03У аўторак, 4 лістапада, адбылося чарговае пасяджэнне Клуба перакладчыкаў ФМА, якое было прысвечана загадкаваму святу Хэлоўіну. Палохаючы антураж у выглядзе «д'ябальскіх» гарбузоў-падсвечнікаў, малюнкаў шкілетаў і павукоў, а таксама жудасныя касцюмы і грым удзельнікаў пасяджэння дапамоглі стварыць атмасферу «жаху» і сапраўднага свята.

Па традыцыі, пасяджэнне пачалося з прамовы Элеаноры Аляксандраўны Дзмітрыевай, якая падзялілася з публікай вельмі важнымі і карыснымі парадамі, неабходнымі для працы вуснага перакладчыка. Грунтуючыся на асабістым вопыце, Элеанора Аляксандраўна прывяла некалькі цікавых прыкладаў і раскрыла некаторыя сакрэты і тонкасці паспяховага перакладу.

Затым наступіла чарга ролевай гульні, раскрываючай сабой асноўную мэту працы Клуба перакладчыкаў. Заранёў падрыхтаваныя прамовы, звязаныя з тэматыкай пасяджэння, зачытваліся членамі Клуба (змест прамоваў вядома толькі дакладчыкам). Для паслядоўнага перакладу з ліку прысутных выклікаліся добраахвотнікі, жадаючыя паспрабаваць свае сілы і прымяніць веды мовы на практыцы. На гэты раз публіцы выпала магчымасць пачуць займальнае выступленне аб паходжанні свята цёмных сіл і нечысці, даведацца, як святкуеццаХэлоуін ў Беларусі, а таксама пазнаёміцца з забабонамі, звязанымі з гэтым святам.

Пасля плённай працы аўдыторыя прыняла ўдзел у выкананні традыцыйнай знакамітай песні "This is Helloween", якая выконваецца ў Пярэдадзень дня ўсіх Святых.

Завяршыў святочнае пасяджэнне салодкі стол, які прыемна здзівіў усіх гасцей: у самае «страшнае» свята ў годзе і стравы, якія падрыхтавалі самі ўдзельнікі, былі «кашмарнымі».

Такім чынам, вучоба і весялосьць спляліся разам і прынесьлі ўсім прысутным пазітыўныя эмоцыі і выдатны настрой.

Сачыце за навінамі на сайце Клуба: vk.com (http://vk.com/interpreter_club).

Да хуткай сустрэчы!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1080 гасцей і ніводнага зарэгістраванага