Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_11_10У чарговы раз кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў гасцінна прымала свайго калегу, вядомага спецыяліста ў галіне методыкі выкладання англійскай мовы, стваральніка навучальных дапаможнікаў і слоўнікаў па міжнародным гандлі і фінансах доктара Дытэра Вессельса (Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум, ФРГ). Доктар Вессельс ўжо многія гады аказвае метадычную падтрымку кафедры, кожны раз раскрываючы сакрэты прафесійнага ведання методыкі выкладання англійскай мовы. На гэты раз метадычны семінар для выкладчыкаў кафедры быў прысвечаны пытанням тэорыі і практыкі развіцця навыкаў акадэмічнага пісьма на англійскай мове, паколькі навучанне акадэмічнаму пісьму (аднаму з найважнейшых відаў прафесійных кампетэнцый) актуальна ў цяперашні час ва ўмовах інфармацыйных працэсаў, міжнародных абменаў і акадэмічных кантактаў. Менавіта таму перспектыўнасць вывучэння вопыту замежных калегаў па развіццю навыкаў акадэмічнага пісьма не выклікае сумненняў.

У перыяд знаходжання доктара Дытэра Вессельса на ФМА былі арганізаваны кансультацыі са студэнтамі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права" па пытаннях прэзентацыі кампаній у рамках падрыхтоўкі да вучэбнай моўнай практыкі, якая базуецца на навучальным модулі па эканамічных і знешнеэканамічных адносінам, распрацаваным Д. Вессельсом сумесна з І. Н. Івашкевіч і Т. В. Караічавай. Вучоны прадставіў асаблівасці структуравання прэзентацыі, прадэманстраваў навыкі візуальнай рыторыкі, арганізацыі дэталяў і некаторых ньюансов з мэтай прыцягнення ўвагі аўдыторыі да прэзентацыі.

Доктар Д. Вессельс прыняў актыўны ўдзел у працы VIII Міжнароднай канферэнцыі "Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам» (30 кастрычніка 2014 года) і ў рабоце секцыі № 7 Інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні замежным мовам (пад кіраўніцтвам к. філал. навук, дац. каф. англ. мовы гуманітарных спецыяльнасцей І. Н. Івашкевіч і Т. В. Кажарынай — к. філал. н., старшы выкладчык каф. раман. яз.), дзе навуковец падзяліўся з калегамі сваім багатым вопытам выкладання англійскай мовы для спецыяльных мэтаў.

Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў выказвае шчырую падзяку прарэктару па вучэбнай рабоце БДУ Аляксею Васільевічу Данільчанка за дапамогу ў арганізацыі прыёму доктара Д. Вессельса на ФМА.

2014_11_10_0_01

2014_11_10_0_02

2014_11_10_0_03

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага