У канцы кастрычніка завяршыліся Дыпламатычныя чытанні на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. За гэты час студэнты аддзяленняў «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права» і «Лінгвакраіназнаўства» атрымалі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у цэлым комплексе мерапрыемстваў, арганізаваных выкладчыкамі кафедры на англійскай мове. Характэрна, што тэматыка дыпламатычных чытанняў у гэтым годзе закранала як актуальныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця краін Брытанскай садружнасці, так і актуальныя праблемы міжнародных адносін і міжнароднага права. У той час як першы курс аддзялення «Міжнародныя адносіны» быў актыўна ўцягнуты ва ўдзел у конкурс на лепшую прэзентацыю Вялікабрытаніі і ЗША (ст. выкладчыкі С. А. Зудова і Е. В. Жук), студэнты другога курса гэтай жа спецыяльнасці абмяркоўвалі праблемы глабалізацыі ў фармаце канферэнцыі пад старшынствам стар. выкладчыка З. М. Рамашка. Студэнты 3-5 курсаў спецыяльнасці «Международнве адносіны» прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі «Віктарыянскія каштоўнасці ў творах Маэма» (дац. Г. В. Пазняк), «Паэзія Кіплінга на фоне яго эпохі» (дац. Т. В. Караічава), у працы круглага стала, прысвечанага праблемам барацьбы з міжнародным і інфармацыйным тэрарызмам (стар. выкладчык Т. М. Недарэзава, Т. М. Дворнікава, дац. В. А. Арцёмава), міжнароднай палітыкі ў галіне правоў чалавека (стар. выкладчык І. В. Аўдзеева), у дэбатах, прысвечаных праблеме глабалізацыі ў сучасным грамадстве (стар. выкладчык М. А. Тарасенка) і праблеме міжнароднай міграцыі (Т. П. Міцеў. А. В. Таўсташыева).
Тэматыка дыпламатычных чытанняў для спецыяльнасці "Міжнароднае права" мела выразную прафесійную накіраванасць. Так, будучыя юрысты-міжнароднікі пятага курса прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі па пытанні асаблівасцяў брытанскага заканадаўства ў дачыненні да пасаданаследовання пад кіраўніцтвам дацэнтаў І. Н. Івашкевіч і Т. Д. Кірылавай. Круглы стол, прысвечаны дзейнасці знакамітых перакладчыкаў (стар. выкладчык І. І. Макарэвіч), выклікаў жывую цікавасць у студэнтаў 3-га курса МП. Студэнты 5-га курса МП ўдзельнічалі ў дыскусіі, прысвечанай актуальным праблемам сучаснага грамадства (стар. выкладчык А. М. Мядзведзева) і пытаннях арбітражнага разбору ў Рэспубліцы Беларусь (стар. выкладчык М. С. Жмудзікаў). Студэнты 1-2 курсаў аддзялення МП падрыхтавалі прэзентацыі на тэму сучаснага дызайну і сучаснай архітэктуры (стар. выкладчык Л. С. Лапцінская) і асаблівасцям шлюбнай цырымоніі ў розных краінах (стар. выкладчык С. А. Мінчэня).
Студэнты аддзялення «Лінгвакраіназнаўства» першага і другога курсаў даследавалі актуальныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця краін усей Брытанскай садружнасці (стар. выкладчык Э. А. Дзмітрыева). У групах другога і чацвёртага курсаў быў арганізаваны круглы стол, прымеркаваны да 60-годдзя членства Беларусі ў ЮНЕСКА. У першую чаргу, разглядалася праблема аховы аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны (стар. выкладчыкі Н. А. Ладзік, Т. М. Пісакова, Л. Н. Загорская).
Аптымізацыя навучальнага працэсу з дапамогай укаранення разнастайных метадычных тэхналогій (міні-канферэнцыі, круглыя сталы, навучальныя дэбаты, прэзентацыі, дзелавыя гульні і г. д.) у значнай ступені спрыяе ўдасканаленню камунікатыўных і прафесійных кампетэнцый, больш поўнай рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў.