У кастрычніку прайшлі абароны дысертацый двух супрацоўнікаў кафедры міжнароднага права:
1 кастрычніка — дацэнт Алена Фёдараўна Доўгань абараніла дысертацыю на атрыманне ступені доктара юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.10 — міжнароднае права, еўрапейскае права на тэму: «Рэгіянальны механізм сістэмы калектыўнай бяспекі ў сучасным міжнародным праве»
28 кастрычніка — старшы выкладчык Алена Уладзіміраўна Коннава абараніла дысертацыю на суісканне ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.10 — міжнароднае права, еўрапейскае права на тэму: «Аднабаковыя акты дзяржаў у міжнародным праве».
Калектыў факультэта і кафедры віншуе Алену Фёдараўну і Алену Уладзіміраўну з гэтымі значнымі падзеямі ў іх жыцці і ў жыцці кафедры. Дарагія калегі, жадаем далейшых навуковых поспехаў і ўсяго самага добрага !!!