Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_11_04Адзін з самых незвычайных дзён у годзе, які святкуецца ва ўсім свеце, прыйшоў і да нас. 29 кастрычніка напярэдадні Хэлоўіна студэнты 1 і 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Галіны Пятроўны Назаравай, Алены Алегаўны Белавусавай, Любові Сяргееўны Ахраменка адсвяткавалі  Хэлоўін, пярэдадзень Дня Святых.

Усе былі вельмі рады бачыць на свяце загадчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлану Аляксееўну Дубінка і загагадчыка кафедры мытнай справы Віктара Аляксандравіча Астрогу.

Вечар быў поўны весялосці, задавальнення і сюрпрызаў. Сцэну ўпрыгожвалі незвычайныя і вельмі прыгожыя лялькі, на сценах красаваліся плакаты, малюнкі, садавіна і гародніна, пад столлю пырхалі папяровыя лятучыя мышы, і, вядома ж, усюды былі гарбузы — праўдзівы сімвал гэтага свята. Атмасфера была адначасова чароўнай і вясёлай. Чароўныя вядучыя выдатна справіліся са сваёй працай: распавялі на англійскай мове сваім гледачам многае пра гісторыю і традыцыях свята, а таксама паказалі відэа аб Хэлоўіне. Мытнік і Пчала (талісман студэнтаў спецыяльнасці МС) раздавалі сваім гасцям цукеркі і яблыкі, каб яшчэ больш падняць настрой усіх прысутных. Студэнты 1 і 2 курсаў прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах, такіх як конкурс касцюмаў і конкурс «Trick or Treat!». Кожны ўдзельнік атрымаў тэматычны прыз. Гледачам распавялі пра традыцыйныя пачастункі, якія рыхтуюць на Хэлоўін ва ўсім свеце.

Пад канец свята была разыграна фантастычная казка пра Беласнежку, Злосную Ведзьму і сем адважных Тыкаўках. Гісторыя атрымалася добрай і аптымістычнай. Завяршыўся канцэрт танцам, падрыхтаваным студэнтамі.

Час праляцеў непрыкметна. Святочны настрой не пакідаў усіх і пасля заканчэння гэтага выдатнага канцэрту. Асаблівая падзяка студэнтам-арганізатарам 2 курса: Кацярыне Сушко, Таццяне Красоўскай і Вераніцы Усольцавой! І астатнія студэнты папрацавалі на славу! Малайцы! Вясёлага ўсім Хэлоўіна!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 528 гасцей і ніводнага зарэгістраванага