Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_11_0327 кастрычніка 2014 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" з супрацоўнікам ААН Анатолем Аляксандравічам Чадліевым.

А. А. Чадліеў працуе перакладчыкам у аддзеле пісьмовага перакладу ААН больш за 26 гадоў. У сваёй гутарцы са студэнтамі ён расказаў пра структуру ААН,  аб яе падраздзяленнях, задачах і функцыях.

Праца перакладчыка такога высокага ўзроўню выклікала непадробную цікавасць у аўдыторыі. Анатоль Аляксандравіч падрабязна распавёў аб відах перакладу, аб працы сінхронных і пісьмовых перакладчыкаў, пра цяжкасці перакладу і пра тое, як перакладчыкам удаецца знаходзіць выйсце са складаных моўных «пастак».

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі шмат пытанняў, якія тычацца міратворчай, эканамічнай і палітычнай дзейнасці арганізацыі.

А. А. Чадліеў распавёў шмат цікавага аб працы перакладчыка ААН, ілюструючы сваё паведамленне яркімі павучальнымі прыкладамі аб міратворчых місіях у розных краінах, аб праблемах ААН у цяперашні час.

Студэнты атрымалі незабыўнае ўражанне ад сустрэчы, паколькі Анатоль Аляксандравіч з задавальненнем дзяліўся ўласным вопытам і адкрыта адказваў на пытанні. Маладыя людзі даведаліся шмат новага пра дзейнасць Арганізацыі, а некаторыя з іх сур'ёзна задумаліся аб тым, каб звязаць сваю кар'еру з працай перакладчыка ў сферы сваёй прафесійнай дзейнасці.

У заключэнне студэнты выказалі шчырае жаданне часцей ўдзельнічаць у сустрэчах такога роду, дзе гасцямі з'яўляюцца цікавыя людзі, прафесіяналы сваёй справы.  

Арганізавала сустрэчу дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. І. Маркасьян.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 607 гасцей і ніводнага зарэгістраванага