Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_11_03_02Канец кастрычніка — час правядзення дыпламатычных чытанняў, якія сталі добрай традыцыяй на секцыі другой замежнай мовы кафедры англійскай мовы эканамічных адносінаў. Групы трэцяга курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў К. В. Грыневіч і Ю. Л. Майсюк сумесна са студэнтамі другога курса (англійская як першая замежная мова) спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка Л. А. Моравай абмяркоўвалі актуальныя праблемы і тэндэнцыі сучаснага бізнесу. У прыватнасці, жывую цікавасць выклікала прэзентацыя студэнтаў другога курса, прысвечаная станаўленню, развіццю і сучасным тэндэнцыям сусветна вядомага брэнда — Apple. Студэнты 3 курса расказалі пра тыпы зліццяў, прывялі прыклады паспяховых і непаспяховых зліццяў, распавялі аб вартасцях і перавагах мабільных дадаткаў, спосабах выхаду на сусветны рынак. Дыпламатычныя чытанні ў чарговы раз пацвердзілі, што студэнты і выкладчыкі ФМА сочаць за сучаснымі тэндэнцыямі ў сферы бізнесу і міжнародных эканамічных адносін, і гэтаму ў значнай ступені спрыяюць Дыпламатычныя чытанні на ФМА і новыя формы іх правядзення на кафедры.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках