Select your language

2014_10_315 лістапада ў 11.30 на факультэце міжнародных адносін БДУ (Ленінградская, 20, аўдыторыя № 516 (канферэнц-зала савета факультэта)) адбудуцца «Круглы стол» і адкрыццё фотаэкспазіцыі з нагоды 100-х угодкаў Першай сусветнай вайны.

Арганізатары: факультэт міжнародных адносін БДУ і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

У праграме:

  • Уступнае слова дэкана фаультэта міжнародных адносін, доктара гістарычных навук, прафесара В. Г. Шадурскага.
  • Выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Бруса Бакнэла.
  • Паведамленне кандыдата гістарычных навук, дацэнта У. В. Ляхоўскага «Пачуць голас ”забытай вайны”: падзеі 1914 — 1918 гг. у гістарычнай памяці Беларусі».
  • Паведамленне доктара гістарычных навук, прафесара У. Е. Снапкоўскага «Беларускае пытанне ў палітыцы кайзераўскай Германіі падчас Першай сусветнай вайны».
  • Паведамленне дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь доктара гістарычных навук А. Л. Самовіча «Баі на расійска-германскім фронце на тэрыторыі Беларусі ў 1915 г. вачыма брытанскага ваеннага аташэ Альфрэда Нокса».
  • Прагляд фотаэкспазіцыі, прысвечанай падзеям Першай сусветнай вайны ў Беларусі (ўкладальнікі У. В. Ляхоўскі і А. Л. Самовіч).