На мінулым тыдні секцыя другой мовы кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адкрыла серыю пасяджэнняў дыпламатычных чытанняў, у рамках якіх студэнты атрымалі магчымасць не толькі ўдасканальваць навыкі вуснага выступлення на англійскай мове, але і абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю і асабістымх самаўдасканаленнем.
20 кастрычніка студэнты 4 курса спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка» і «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры В. Ю. Шыманскай прадставілі вынікі маркетынгавага кейс-даследавання рэкламы ў Мінскім метрапалітэне Minsk Underground Advertising. Высокі ўзровень сфарміраванасці прафесійнай, моўнай і даследчай кампетэнцый дазволіў студэнтам ажыццявіць супастаўляльны аналіз шырокафарматнай рэкламы на розных станцыях, выявіць асаблівасці рэкламы ў метро, вызначыць шляхі ўдасканалення маркетынгавай палітыкі беларускіх кампаній.
23 кастрычніка старшымі выкладчыкамі секцыі В. С. Жукавец, І. Н. Пасейшвілі і Л. П. Торапавай былі арганізаваны дыпламатычныя чытанні для студэнтаў модуля «Пачаткоўцы» на тэму Conventional and nonconventional strategies in self-development. У дыскусіі прынялі ўдзел студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" і 5 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму". Акрамя дакладаў і прэзентацый аб метадах і прыёмах эфектыўнага запамінання матэрыялу і падрыхтоўкі да заняткаў і экзаменаў, студэнты падрыхтавалі пазнавальныя насценгазеты, якія пазнаёмяць чытачоў з традыцыйнымі і інавацыйнымі тэхналогіямі навучання, што найбольш актуальна напярэдадні экзаменацыйнай сесіі. Насценгазеты прадстаўлены на стэндах каля кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (аўд. 914).
У гэты ж дзень студэнты 5 курса спецыяльнасці «Мытная справа» правялі круглы стол па тэме Doing Business in an Integrated Europe, у рамках якога абмяркоўваліся праблемы мытнага рэгулявання і сертыфікацыі прадукцыі ў краінах Еўрасаюза, пытанні антыдэмпінгавай палітыкі, стандартызацыі мытнай дакументацыі і інш. Кіраўнікі пасяджэння — дацэнт В. Ю. Шыманская і выкладчык Е. В. Пільгун — адзначылі высокі ўзровень валодання мовай, а таксама глыбокія веды ў галіне мытнага заканадаўства студэнтаў выпускнога курса.
Вольга Шыманская, дацэнт кафедры
Ольга Шиманская, доцент кафедры
Вольга Аўчыннікава, студэнтка 5 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
{gallery}2014/2014_10_29{/gallery}