28 кастрычніка на нашым факультэце прайшоў Дзень кар'еры. Гэта мерапрыемства з'яўляецца неад'емным элементам навучальнага года.
У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі такіх кампаній, як Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДІ, Эрнст энд Янг, Делойт і Туш, Топ Тур, Адвакацкай бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры» і інш. Акрамя гэтага, студэнтам была прадастаўлена магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, сярод іх, напрыклад, МЗС, Парк высокіх тэхналогій.
Унікальнасць дадзенага мерапрыемства ў тым, што студэнты могуць задаць хвалюючыя іх пытанні непасрэдна патэнцыйным працадаўцам і, «не адыходзячы ад касы", атрымаць адказы. Безумоўна, што найбольш папулярнымі пытаннямі былі тыя, якія закранаюць магчымасць уладкавання на працу: якія навыкі патрэбны, асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў на пасаду, першапачатковая заработная плата і многае іншае.
Варта адзначыць, што формы адказаў былі рознымі: ад вусных тлумачэнняў да прэзентацый. Будучым працадаўцам вельмі важныя як прафесійныя якасці, так і асабістыя характарыстыкі. Так, напрыклад, былі вылучаныя добрая паспяховасць (не ніжэй васьмі балаў), мэтанакіраванасць, актыўнасць, ініцыятыўнасць. Немалаважным з'яўляецца і ўдзел у навуковых канферэнцыях, міжнародных конкурсах.
Безумоўна, студэнты засталіся задаволеныя зносінамі з прадстаўнікамі розных кампаній, дзяржаўных структур. На заканчэнне хацелася б прывесці словы студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Маргарыты Юруць: «Такія мерапрыемствы вельмі карысныя і важныя для нас. Менавіта на іх мы можам атрымаць адказы на любыя нашы пытанні, ацаніць свае магчымасці, адкарэктаваць планы на будучыню».
Мы, у сваю чаргу, дзякуем усім удзельнікам і жадаем нашым студэнтам знайсці «сваё месца пад сонцам», а працадаўцам не ўпусціць такіх прафесіяналаў.
{gallery}2014/2014_10_28{/gallery}