23 кастрычніка 2014 г. пакіне ў памяці многіх студэнтаў прыемныя ўспаміны, звязаныя з Карэйскім фондам (the Korean Foundation). У сценах нашага факультэта былі праведзены лекцыі Prof. Dr. KIM Euysung (дацэнт Вышэйшай школы міжнародных даследаванняў, Yonsei University) і Prof. Dr. KNOW Danyel Kyongmi (дацэнт Сучаснай карэйскай літаратуры і культуры, загадчык кафедры карэязнаўства, Ewha Womans University). Хоць гэта нагадвала больш Workshop,таму што лектары імкнуліся актывізаваць дыялог. І ім гэта ўдалося.
Першым спікерам быў Dr. KIM Euysung, які з самага пачатку ажывіў аўдыторыю пытаннем, якія 3 рэчы асацыіруюцца з Карэяй. Прадстаўнік Карэйскага фонду падзяліўся вопытам росту эканомікі Карэі, закрануў тэму гісторыі, раскрыў існуючыя праблемы, паказаў на графіках змены экспарту за апошнія 50 гадоў. Пры гэтым Dr. KIM Euysung падкрэсліў, што адной з найважнейшых задач росту эканомікі з'яўляецца стварэнне моцных міжнародных адносін не толькі з суседнімі краінамі-гігантамі, як Японія, Расія, Кітай, але і з іншымі краінамі, у тым ліку і з Беларуссю. Многіх таксама ўразіла змена вонкавага аблічча індустрыяльных гарадоў Карэі у параўнанні з фотаздымкамі сярэдзіны ХХ стагоддзя. Пасля выступу студэнты задалі пытанні, а на перапынку ўсе жадаючыя сфатаграфаваліся з паважаным прафесарам.
Другую частку сустрэчы правяла Dr. KNOW Danyel Kyongmi, якая пачала «гаворку» з зарадкі! І самае дзіўнае, што ўсе студэнты ўставалі і паўтаралі рухі, у гэтым шэрагу апынуўся і наш дэкан В. Г. Шадурскі. Далей цэлая гадзіна быў прысвечана тэме культуры. Мяркуючы па захопленай рэакцыі некаторых студэнтак на фатаграфіі карэйскіх зорак, дадзеная індустрыя мае шырокае распаўсюджванне і за межамі Карэі. Dr. KNOW Danyel Kyongmi пазнаёміла нас з вядомым кірункам Халю (Hallyu), а таксама K-pop, кінаіндустрыяй і многімі іншымі асаблівасцямі. Свой выступ яна скончыла так: «Чаму сёння мы тут? Каб глядзець не толькі на паверхню, але і ў глыб нашай культуры».
Прадстаўнікі Карэйскага фонду былі вельмі ўражаныя нашымі студэнтамі і цёплым прыёмам. А мы ў сваю чаргу выказалі падзяку за такую цікавую сустрэчу.
Скончылася мерапрыемства ў неафіцыйнай абстаноўцы з кубкам кавы і прысмакамі ў асяроддзі натхнёных студэнтаў і гасцей.
Асобная падзяка фатографу Кацярыне Міхайлоўскай, 4 курс "Сусветная эканоміка"
Бадзеева Кацярына, 3 курс "" Мытная справа "
{gallery}2014/2014_10_23{/gallery}