Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_10_2322 кастрычніка на нашым факультэце студэнты з Рэспублікі Туркменістан арганізавалі святкаванне Дня незалежнасці сваёй Радзімы, які штогод праводзіцца 27 кастрычніка. Мерапрыемства наведаў аташэ Рэспублікі Туркменістан у Беларусі, прысутнічалі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі (Беларускае радыё, Мінск 24 ДОК).

Мерапрыемства пачалося з выканання гімнаў рэспублік і праводзілася на дзвюх мовах: англійскай і рускай. І гэта зразумела, бо факультэт ж міжнародных адносін. Святочная праграма ўключала выкананне песень, народных танцаў, разважанняў на тэму Радзімы, дэклараванне вершаў на чатырох мовах: туркменскай, рускай, іспанскай, турэцкай. Студэнты пазнаёмілі прысутных з гісторыяй станаўлення незалежнасці Туркменістана, з дасягненнямі сваёй краіны за гэтыя гады, расказалі аб ролі краіны на міжнароднай арэне.

Госці таксама даведаліся, як Дзень незалежнасці адзначаецца ў самым Туркменістане. Усё пачынаецца з урачыстага ўскладання вянкоў да Манумента незалежнасці дзяржавы. Затым кіраўнік дзяржавы прымае парад, пасля чаго праводзяцца масавыя гулянні, канцэрты і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Асаблівае месца было нададзена развіццю міжнародных адносін паміж Туркменістанам і Беларуссю, умацаванню супрацоўніцтва дзяржаў па шырокаму спектру напрамкаў: культура, палітыка, развіццё гандлю, індустрыі, эканомікі, сельскай гаспадаркі.

У завяршэнне мерапрыемства аташэ Рэспублікі Туркменістан і дэкан факультэта міжнародных адносін сардэчна павіншавалі студэнтаў з нацыянальным святам. В. Г. Шадурскі, у сваю чаргу, дадаў, што заклад поспеху Туркменістана складаецца з чатырох элементаў: эфектыўная ўлада, прыродныя багацці, таленавітая моладзь і, вядома ж, сяброўства з Рэспублікай Беларусь.

Дзякуй туркменскім студэнтам за арганізаванае мерапрыемства, жадаем працвітання іх роднай краіне.

Марыя Журава

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках