Select your language

2014_10_23_0429 кастрычніка 2014 г. у 13.30 на факультэце міжнародных адносін у аўдыторыі 1108 пройдзе прэзентацыя, прысвечаная рабоце шведскіх праграм па супрацоўніцтве і стыпендыях, якія даступныя выпускнікам ВНУ, маладым навукоўцам і навуковым супрацоўнікам.

 Дакладчык: дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мінску, выкладчык шведскай мовы ФМА БДУ Анастасія Валер'еўна Варашыліна.

Працягласць мерапрыемства: выступленне — да 40 хвілін, адказы на пытанні — 10—20 хвілін.

Мэтавая аўдыторыя:

  • Студэнты старэйшых курсаў
  • Магістранты, аспіранты
  • Выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, зацікаўленыя ў правядзенні даследаванняў у Швецыі.
  • Студэнты, якія вывучаюць шведскую мову.

Будзем рады бачыць Вас сярод удзельнікаў мерапрыемства.