Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_10_1613 кастрычніка адбылося адкрытае пасяджэнне дыскусійнага клуба DebateonFIRe, які аднавіў сваю працу ў новым навучальным годзе на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Кіраўнікі клуба (выкладчыкі С. В. Салаўёва і М. Н. Шудзейка) прапанавалі ўдзельнікам абмеркаваць вынікі мінулага рэферэндуму аб самавызначэнні Шатландыі ў фармаце брытанскіх парламенцкіх дэбатаў. Паводле задумы актыву клуба, у лонданскім Гайд-Парку, у Кутку выступоўцаў, сустрэліся Яе Вялікасць каралева Лізавета II, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, шатландскі палітык Алекс Салмонд, шатландскі акцёр Шон Конэры, англійскі футбаліст Дэвід Бэкхэм, настаўніца гаэльскай мовы, а таксама вядомая пісьменніца Джоан Роўлінг з тым, каб выказаць сваё меркаванне адносна рэферэндуму. Паколькі на момант пасяджэння клуба вынікі галасавання ў самым Каралеўстве  былі ўжо вядомыя, перад журы (у асобе заг. кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. М. Івашкевіч, ст. выкладчыка Л. Н. Загорскай, кіраўнікоў клуба, а таксама незалежнага прадстаўніка з боку студэнтаў Крысціны Аланцавай, студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права") стаяла складаная задача — вызначэнне самога пераканаўчага і эфектнага персанажа. Акрамя таго, было праведзена імправізаванае галасаванне сярод астатніх удзельнікаў клуба адносна пытання аб самавызначэння Шатландыі.

Па выніках галасавання журы першае месца падзялілі Шон Конэры (Наталля Гурачэнкава, 4 курс "Міжнародныя адносіны") і настаўніца гаэльскай мовы (Дар'я Дзянісава, 4 курс "Міжнародныя адносіны"). Другое месца заняў непараўнальны і харызматычны Дэвід Кэмеран (Артур Пракопчык, 4 курс "Міжнародныя адносіны"). Ганаровае трэцяе месца было прысуджана Яе Вялікасці Лізавеце II (Кацярына Шкарбута, 3 курс "Міжнароднае права"). Прыз глядацкіх сімпатый заслужыў Алекс Салмонд (Апановіч Раман, 4 курс "Міжнародныя адносіны"). За ідэю афармлення аўдыторыі пасяджэння клуба (восеньскі Гайд-Парк) кіраўніцтва выказвае асаблівую падзяку студэнтцы Айлін Онер (3 курс "Міжнароднае права"). Усім актыўным удзельнікам пасяджэння былі ўручаны памятныя сувеніры. Запрашаем студэнтаў ФМА да ўдзелу ў наступных пасяджэннях нашага клуба.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках