Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_10_14_02Агульная тэорыя права: дапаможнік / В. А. Абрамовіч [і інш.]; пад агул. рэд. С. Г. Драбязка, С. А. Калініна. — Мінск: БДУ; выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2014. — 416 с.

Беларускім дзяржаўным універсітэтам і выдавецтвам «Чатыры чвэрці» выдадзены падрыхтаванае калектывам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права дапаможнік «Агульная тэорыя права».

Дадзенае выданне станоўча ўспрынята юрыдычнай грамадскасцю рэцэнзія – Право.by. – 2014. – № 4 [30]. – С. 139-142), адрасавана студэнтам, магістрантам, аспірантам, выкладчыкам, навуковым і практычным работнікам, а таксама іншым зацікаўленым асобам, якія вывучаюць сацыяльна-прававую рэчаіснасць на фундаментальным, міждысцыплінарным і галіновым узроўнях.

Кароткая анатацыя
Выданне адрознівае ўзважанасць ў меркаваннях і аптымальны баланс паміж традыцыйнымі падыходамі, якія апраўдалі сябе, і інавацыйным, праблемным стылем асэнсавання новых прававых феноменаў. Упершыню ў працах такога ўзроўню, асабліва ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, разгледжаны праблемы суадносін права і рэлігіі (хрысціянства); права, каштоўнасцяў і інтарэсаў; інавацыйнага развіцця грамадства і г. д. Дапаможнік творча падыходзіць да вывучэння шэрагу тэм, якія маюць светапогляднае значэнне для сучаснасці, не абмяжоўваючыся апісаннем і канстатацыяй сфарміраваных поглядаў, а разглядаючы іх у дынамічным ключы (заканамернасці права, прававая дзяржава, правы чалавека і г. д. ).

 Для азнаямлення

Прадмова. 2 глава. Змест. (файл фармата pdf)

Дапаможнік у прайс-лісце выдавецтва "Чатыры чвэрці" 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках