10 кастрычніка 2014 г. на факультэце міжнародных адносіны прайшла сустрэча студэнтаў з Пастаянным Каардынатарам ААН / Пастаянным Прадстаўніком Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Санакай Самарасінхам.
Мэтай сустрэчы з'яўлялася інфармаванне студэнтаў факультэта пра дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, a таксама звяртанне ўвагі моладзі да магчымасцяў супрацоўніцтва з ААН. У пачатку лекцыі C. Самарасінха яшчэ раз падкрэсліў важнасць такога супрацоўніцтва.
Спосаб правядзення лекцыі быў інтэрактыўным, каб даць слухачам магчымасць актыўнага ўдзелу, што, вядома ж, выклікала ўсеагульную цікавасць. Для студэнтаў была падрыхтавана невялікая віктарына, якая складаецца з 10 пытанняў, якія тычыліся фактаў пра ААН.
- Калі была заснавана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый?
- Калі да ААН далучылася Беларусь?
- Назавіце афіцыйныя мовы ААН.
- Колькі дзяржаў уваходзіць у склад ААН?
- Як завуць цяперашняга Генеральнага Сакратара ААН і адкуль ён родам?
- Пералічыце галоўныя органы ААН.
- Якія асноўныя дакументы ААН вы ведаеце?
- Хто такія «блакітныя каскі»?
- Калі святкуецца Дзень ААН?
- Назавіце хаця б аднаго беларускага Пасла добрай волі.
Да задавальнення С. Самарасінхі і гонару дэкана Віктара Генадзьевіча, які нязменна прысутнічаў на мерапрыемстве, ні адно пытанне не засталося без адказу, удзел быў вельмi актыўны. Студэнты факультэта паспяхова бліснулі сваімі ведамі і атрымалі прызы за правільныя адказы. A таксама ўсе прысутныя даведаліся шмат цікавага для сябе, паколькі С. Самарасінха падрабязна каментаваў кожны адказ і дзяліўся ўласным прафесійным вопытам.
У канцы мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Прадстаўніцтва ААН і расказалі пра валанцёрскую працу ў ААН, якая ўяўляе асаблівую цікавасць для моладзі, як у глабальным маштабе, так і ў Беларусі. Больш падрабязна даведацца пра валанцёрскую праграме можна на сайце http://unv.org. Таксама было адзначана, што паўдзельнічаць у дзейнасці ААН можна он-лайн, шляхам Інтэрнэт-апытання «My World», які праводзіцца для ўсіх жадаючых на сайце http://www.myworld2015.org. З дапамогай галасавання можна прыцягнуць увагу да праблем краіны, якія маюць патрэбу ў вырашэнні, і быць пачутым.