Чарговы занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязяў у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшло ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Дырэктар музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў расказаў студэнтам пра гісторыю стварэння музея, фондах, калекцыях, дзейнічаючых выставах. Асаблівую цікавасць выклікала выстава са збору Дзяржаўнага Эрмітажа (г. Санкт-Пецярбург) «Эдо. Сталіца і эпоха. Японская гравюра укіё-э XVIII–XIX стст. », на якой прадстаўлена 64 творы выдатных майстроў гравюры эпохі Эдо (1603—1868 гг.). Выстава ўключае ў сябе працы, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» не толькі японскага, але і сусветнага мастацтва — Судзукі Харунобу, Кацусіка Хакусая, Кітагава Утамара, Андо Хірасігэ і інш.
Па выніках занятка чацвёра студэнтаў выказалі жаданне прайсці вучэбна-аналітычную практыку ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Русовіч У.І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы.
{gallery}2014/2014_10_07{/gallery}