Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў надае вялікую ўвагу сучасным прыёмам і тэхналогіям у навучанні мове прафесійнай камунікацыі. Традыцыйным стала правядзенне інсцэніраванага судовага працэсу (Mock trial) са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" на англійскай мове.
Так, 06.10.2014 г. адбылося слуханне двух крымінальных спраў, падрыхтаваных студэнтамі пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры І. А. Няпомняшчых.
Mock trial (інсцэніраваны судовы працэс) — метад навучання студэнтаў аспектам прававой сістэмы той ці іншай краіны, а для тых, хто вывучае замежную мову спецыяльнасці яшчэ і эфектыўны шлях развіцця маўленчых навыкаў. Так, напрыклад, падрыхтаваныя маналагічныя выказванні знаходзяць адлюстравання ва ўступных прамовах і заключных спрэчках юрыстаў, сведкавых паказаннях і ў інструкцыях суддзі, дыялагічныя навыкі — у допыце і крыжаваным допыце сведак. Таксама гэты метад пашырае кругагляд студэнтаў, яны разумеюць структуру суда, абавязкі суддзі, абвінаваўцы, абаронцы, судовага прыстава, сведак і членаў калегіі прысяжных, і, безумоўна, паслядоўнасць этапаў судовага працэсу.
Студэнты паказалі высокі ўзровень валодання юрыдычнай тэрміналогіяй, добрую падрыхтаванасць і матывацыю да самаўдасканалення.
{gallery}2014/2014_10_06_02{/gallery}