Select your language

2014_10_07_043 кастрычніка 2014 г. адбыўся візіт на ФМА былога старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Матыяса Платцэка. У сваім выступленні Платцэк закрануў некалькі тэм. Адным з пытанняў сталі адносіны паміж краінамі, у прыватнасці, узаемадзеянне паміж Германіяй і Беларуссю. Былі агучаны актуальныя праблемы свету, якія тычацца, у тым ліку ліхаманкі Эбола, якая ахапіла значную частку насельніцтва Афрыкі, і крызісу ў Украіне. Адным з першых наступстваў дадзенага крызісу, па словах Платцэка, з'яўляецца змяненне палітычных адносін з Расеяй, якія ўскладнілі і эканамічную сітуацыю. 20 хвілін маналогу прывялі ўсю аўдыторыю ў задуменнасць.
Нягледзячы на сур'ёзнасць і важнасць раскрытых пытанняў, добразычлівы настрой і пераканаўчая гаворка госця ажывілі аўдыторыю і паспрыялі ўсталяванню дыялогу. Актыўнасць праявілі як студэнты, так і выкладчыкі. Гучалі пытанні рознага роду: выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза, уступленне на пасаду новага генеральнага сакратара НАТА Йенса Сталтэнберга, будучыня нямецкіх партый і інш. Не абмінулі і пытанні гісторыі, свабоды, праблемы новага пакалення.
Хацелася б заўважыць, што  такія інтэрактыўныя зносіны выклікалі ў студэнтаў непадробную цікавасць. Вельмі важна для студэнтаў ФМА — пачуць пункт гледжання нямецкага палітыка аб міжнародным становішчы на планеце. Таму такая каштоўная інфармацыя і сустрэча натхніла многіх студэнтаў на больш глыбокае даследаванне сучаснага свету ў цэлым.

Бадзеева Кацярына, 3 курс, спецыяльнасць "Мытная справа"

{gallery}2014/2014_10_03{/gallery}