Паважаныя калегі! Адкрыты конкурс для выкладчыкаў БДУ на праходжанне двухтыднёвай стажыроўкі ў буйнейшым у Фінляндыі цэнтры па вывучэнні Усходняй Еўропы — Аляксандраўскім інстытуце ўніверсітэта Хельсінкі.
Стажыроўка прадугледжвае чытанне курса лекцый у аб'ёме не менш за 10 гадзін на працягу 2-х тыдняў на англійскай мове, а таксама збор матэрыялаў па тэме навуковай працы, наладжванне кантактаў для сумесных праектаў і г.д.
Прыкладныя срокі стажыроўкі — студзень—май 2015 г.
Апошні тэрмін падачы заявак — 15 лістапада 2014г.
Патрабаванні да кандыдатаў:
-
спецыялізацыя ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук (гісторыя, паліталогія, эканоміка, сацыялогія, камунікацыі і г.д.)
-
наяўнасць цікавага спецкурса ў галіне вывучэння Усходняй Еўропы (якія-небудзь аспекты гісторыі і сучаснасці краін постсавецкай прасторы).
-
валоданне англійскай мовай на ўзроўні, дастатковым для правядзення вучэбных заняткаў.
Працэдура падачы заяўкі:
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць электронную форму на сайце https://elomake.helsinki.fi/lomakkeet/37552/lomake.html і прыкласці да заяўкі наступныя дакументы:
-
CV;
-
спіс публікацый;
-
кароткі план прапанаваных лекцый.
Усе заявачныя дакументы афармляюцца на англійскай мове. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней канца лістапада 2014 г.
Фінансавыя ўмовы стажыроўкі: аплата пражывання і праезду, выплата сутачных ў памеры 39 еўра / дзень. Крыніца фінансавання — праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Міжуніверсітэцкая сетка краін Балтыйскага рэгіёну і Каўказа +» (BASERCAN +)
Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў праекце знаходзіцца ТУТ
Кантактная асоба па праекце BASERCAN + у БДУ: Людміла Уладзіміраўна Слівінская, спецыяліст аддзела міжнародных праграм і праектаў УМС БДУ, вул. Ленінградская 20, к. 409, тэл .: 209 54 47,