Select your language

2014_10_06Увага !!! Студэнты, магістранты, выпускнікі 2014 г. і навуковыя кіраўнікі !!! Абвешчаны Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь на 2014 г.

 Важныя даты для ўдзельнікаў конкурсу 2014 года:

з 1 кастрычніка 2014 года па 10 лютага 2015 года — правядзенне конкурсу
да 6 лістапада 2014 года — правядзенне рэгістрацыі ўдзельнікаў конкурсу http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm.
да 14 лістапада — дата здачы работ адказнай за НДРС ФМА БДУ Кажарынай Т. В., або ў аўд. 505 (калі работа не па 13 секцыі — да 12 лістапада!)

Навуковыя працы, якія не прайшлі рэгістрацыю або прадстаўленыя ў навуковую секцыю пазней за вызначаны тэрмін рэгістрацыі, (дата вызначаецца па паштовым штэмпелі), або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў Інструкцыі (http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm), конкурснымі камісіямі не разглядаюцца.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ад ФМА БДУ праводзіцца самастойна праз Інтэрнэт http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm.

Работы накіроўваюцца ў камісіі конкурсу (акрамя 13 секцыі) не асабіста аўтарамі, а цэнтралізавана ад факультэта. Работы студэнтаў ФМА БДУ падаюцца ў аўд. 505.

Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў конкурсе і рэгістрацыя на сайце http://www.sws.bsu.by

Загад аб правядзенні конкурсу
Правілы афармлення работ