У суботу, 27 верасня, у рамках агульнафакультэцкай сустрэчы выпускнікоў на кафедры міжнароднага турызму ў аўдыторыі 706 адбыўся круглы стол з выпускнікамі кафедры мінулых гадоў, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі і 13 выпускнікоў кафедры. Выпускнікі Павел Шусценка, Юлія Калаур, Карына Янчогла, Ірына Русанава падзяліліся сваімі поспехамі ў прафесійнай дзейнасці, пазначылі патрэбу ў паляпшэнні практычных ведаў і навыкаў у перыяд вучобы, выказалі падзяку прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедры за атрыманыя веды. Выпускнікі таксама выступілі перад студэнтамі першага курса аддзялення, адказаўшы на шматлікія пытанні студэнтаў.
Дадзенае мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла патрэбу і важнасць такіх сустрэч у справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.