Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 27—28 лістапада 2014 года праводзіць V Міжнародную навуковую канферэнцыю «Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культур».
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца ўмацаванне і далейшае развіццё дружалюбных адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць шырокі спектр кітаязнаўчых праблем у такіх галінах ведаў як філалогія, культуралогія, паліталогія, эканоміка, гісторыя, філасофія, геаграфія, мастацтва, методыка і дыдактыка.
Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі!