Select your language

2014_10_03_021  кастрычніка 2014 г. у студэнтаў ФМА была ўнікальная магчымасць пачаць раніцу з наведвання лекцыі старэйшага партнёра юрыдычнай фірмы Sorainen «What to do in and after the University?». Разумеючы, як важна дапамагчы маладому пакаленню не разгубіцца пры набліжэнні вялікага жыцця, не загубіць свой патэнцыял і прымножыць веды, Аку Сарайнэн падзяліўся сваім вопытам і сакрэтамі, да якіх ён прыйшоў за многія гады кар'еры ў юрыдычным бізнэсе. Пасылам лекцыі паслужыла выказванне юрыста аб тым, як важна мець не толькі добрыя адзнакі і шмат вучыцца, але і розны жыццёвы вопыт, спрабаваць, адкрываць, шукаць сябе і стыль сваёй работы. Аку Сарайнэн жартам заўважыў, што падчас сваёй вучобы цікавіўся ўсім, акрамя права. Пачаўшы сваё навучанне ва ўніверсітэце Лапландыі, ён надаваў увагу не толькі прававым прадметам, часам сумным і сухім, але і даследаванню навакольнага свету: танцаваў сальсу разам са сваімі ўніверсітэцкімі прыяцелямі, адпраўляўся ў Альпы, каб папрацаваць інструктарам па горных лыжах, шмат падарожнічаў, працаваў за бясплатна, збіраў макеты караблёў, а пасля стаў распрацоўваць макеты архітэктурных збудаванняў для адной з буйных кампаній. Без усялякіх сумневаў увесь гэты вопыт у спалучэнні з вучобай у некалькіх універсітэтах і пастаяннай працай над сабой дапамог Аку Сарайнэну лепш зразумець, як «працуе» жыццё, пабываць у розных ролях і, як вынік, зразумець важныя правілы бізнэсу. Сарайнэн некалькі разоў падкрэсліў, што жыццё — гэта не проста атрыманне адукацыі ва ўніверсітэце і чаканне прызнання, жыццё — гэта пастаяннае развіццё, рух, фарміраванне ўласнага погляду на свет, выпрацоўка канцэпцыі сваёй будучай кар'еры з самага яе пачатку. Акрамя таго, заснавальнік вядучай юрыдычнай кампаніі папярэдзіў студэнтаў, што чакаць вялікіх грошай і поспеху адразу ж пасля заканчэння ўніверсітэта не ёсць правільна, спачатку неабходна інвеставаць час, энергію і грошы ў сябе і станаўленне сябе як прафесіянала, таму першы досвед працы і пачатак вашай кар'еры трэба заўсёды ўспрымаць як працяг адукацыі; той перыяд, калі трэба больш аддаваць, чым атрымліваць. Аднак Аку Сарайнэн запэўніў, што ўсе прафесіяналы заўсёды атрымліваюць добрыя грошы, так як любы вялікі бос зацікаўлены ў тым, каб яго бізнэс ішоў як мага лепш і на яго працавалі самыя таленавітыя людзі, таму перажываць не варта.

Так як жа стаць сапраўдным прафесіяналам і гігантам індустрыі? На гэты конт Аку Сарайнэн вывеў некалькі простых правіл:

  • Перш за ўсё, добрая адукацыя, якая ў той жа самы час не абмяжоўвае ваша жыццё: добрыя адзнакі важныя для вашай першай працы, але ні адна юрыдычная кампанія не стане інвеставаць грошы ў простае атрыманне добрых адзнак за экзамен. Юрыдычным навыкам можна навучыцца, але важным застаюцца чалавечыя адносіны, тое, як людзі дзеляцца сваім вопытам і глядзяць у адным кірунку.
  • Добрая англійская мова, сацыяльныя і камунікатыўныя навыкі больш не з'яўляюцца прадметам перавагі, аднак застаюцца неабходным мінімумам для старту вашай кар'еры.
  • Страсць, амбітнасць, адданасць і мэтанакіраванасць. Сарайнэн адзначыў, што няўдачы ў кар'еры многіх людзей тлумачацца тым, што яны працуюць і жывуць па прынцыпе «я буду працаваць больш толькі тады, калі мне будуць больш плаціць», што з'яўляецца недаравальнай памылкай, бо калі вы прадэманструеце сваю стараннасць і пакажаце ўсё, на што вы здольныя, вас абавязкова заўважаць і  вам аддзячаць.
  • Неабходнасць знаёміцца з вопытам іншых людзей, мець кантакты з тымі, хто ўжо ў «бізнэсе». Магчыма, хто-небудзь з гэтых людзей падкажа вам, якую тэму лепш абраць для даследавання або дасць параду, якая пераменіць ваша жыццё.
  • Ніколі не спальвайце масты! Мабыць, асноўнымі каштоўнасцямі юрыдычнай фірмы Sorainen з'яўляецца этыка і павага. Супрацоўнікі фірмы паважліва ставяцца да ўсіх, з кім працуюць, і гэта робіць сваю справу. Ніколі не ведаеш, у які момант прыйдзецца звярнуцца за парадай да прадстаўнікоў іншых юрыдычных кампаній або папрацаваць над маштабным праектам у адной камандзе. Таму ніколі не варта спальваць масты і расставацца з папярэднімі працадаўцамі на дрэнны ноце: аднойчы гэта згуляе не ў вашу карысць.
  • Дэманструе сваю зацікаўленасць і будзьце на віду! Заўсёды згаджаецеся на прапановы дадаткова папрацаваць і вывучыць нейкае пытанне, нават калі за гэта вам не заплацяць! Пакажыце, што вы сапраўды любіце тое, што робіце!
  • Адносіны шмат значаць! Юрыдычная фірма Sorainen валодае сваёй місіяй і каштоўнасцямі. На чале кута стаяць добрыя адносіны паміж калегамі, у якіх няма месца снабізму і ўціску «вялікімі босамі» астатніх супрацоўнікаў. Sorainen — юрыдычная фірма, у якой кожны супрацоўнік лепшы і годны павагі.

Падводзячы вынік, варта сказаць, што гэтая сустрэча падарыла студэнтам ФМА не толькі каштоўныя веды і адкрыцці, якімі шчодра падзяліўся Аку Сарайнэн, але і велізарны зарад натхнення. І нават той факт, што ў аўдыторыі прысутнічалі не толькі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" гаворыць пра многае. Падкрэсліўшы, што людзі і добрыя адносінамі паміж імі заўсёды былі і будуць асноўным рэсурсам развіцця бізнэсу, Сарайнэн адзначыў, што ў юрыдычнай сферы ў Беларусі ёсць свае перспектывы, а ў сучасных студэнтаў — свае магчымасці.

Крысціна Аланцава