Select your language

2014_10_02Чарговы занятак па спецкурсу «Арганізацыя міжнародных сувязяў у галіне дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшло ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Лекцыю аб асноўных напрамках міжнароднай дзейнасці БГПП прачытаў саветнік аддзела знешнеэканамічнага супрацоўніцтва Уладзімір Аляксандравіч Невястенка. Студэнты даведаліся шмат важнага пра структуру арганізацыі, аб развіцці і ўмацаванні сувязяў з гандлёва-прамысловымі палатамі, асацыяцыямі, саюзамі прадпрымальнікаў, іншымі няўрадавымі арганізацыямі замежных дзяржаў, аб прыцягненні ў нацыянальную эканоміку замежных інвестыцый, аб арганізацыі міжнародных выстаў і кірмашоў, аб правядзенні гандлёвых аперацый на знешніх рынках, аб сістэме навучання і стажыроўкі спецыялістаў па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці.

З боку Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ёсць прамая зацікаўленасць у тым, каб студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ праходзілі тут практыку, пісалі навуковыя працы па адпаведнай праблематыцы, папаўнялі кадравы склад БГПП.

Русовіч У.І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы

{gallery}2014/2014_10_02{/gallery}