26 верасня ў рамках работы Клуба перакладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (кіраўнік дацэнт Антаніна Фёдараўна Дрозд) адбылася сустрэча з вядучым сінхронным перакладчыкам Рэспублікі Беларусь, дацэнтам кафедры «Тэорыя і практыка перакладу № 1» MДЛУ Вячаславам Сяргеевічам Плютавым, які падзяліўся са студэнтамі сваім вопытам работы і спыніўся на асаблівасцях перакладчыцкага працэсу, а таксама перакладчыцкіх прыёмах, якія неабходна выкарыстоўваць у цяжкіх сітуацыях. Асаблівая ўвага ў дакладзе была нададзена міжкультурнай камунікацыі, якая прама ці ўскосна ўплывае на выбар моўных сродкаў у працэсе сінхроннага перакладу.
Студэнты з энтузіязмам ўспрынялі назіранні і парады дасведчанага перакладчыка і задалі шэраг цікавых для іх пытанняў. Сустрэча з дасведчаным практыкам апынулася вельмі карыснай для студэнтаў аддзялення «Мытная справа», якія толькі што праслухалі тэарэтычную частку лекцый па курсе тэорыі і практыцы перакладу.
Макавецкая Вольга, Мельнікава Аляксандра, сстудэнткі VI курса спецыяльнасці "Мытная справа"
