
Прапануем прыняць удзел у міжнародным спаборніцтве Еўрапейскай Асацыяцыі студэнтаў-юрыстаў (ELSA) па праве СГА.
Даведацца больш аб спаборніцтве па праве Сусветнай гандлёвай арганізацыі можна ТУТ (http://elsamootcourt.elsa.org/about/about-emc2/).
Для ўдзелу ў адборы ў каманду ФМА БДУ неабходна азнаёміцца са справай (The Case) Viridium — Measures Affecting the Agricultural Sector, размешчаных ТУТ (http://files.elsa.org/MCC/14-15/Case_EMC2_2014-2015_Final_Version.pdf), і падрыхтаваць кароткі пісьмовы мемарандум.
Мемарандум павінен быць прысвечаны толькі і выключна абгрунтаванню аргументу Істца (з п.15 ч. 2) аб тым, што animal products imported from Ruberia and domestic products are like.
Мемарандум павінен адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да мемарандума па правілах конкурсу (правілы і мемарандумы мінулых гадоў гл. на сайце конкурсу).
Аб'ём мемарандума — не больш за 3 старонакі фармату А4, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,5.
Мемарандум прадставіць не пазней за 12 кастрычніка 2014 г., 24-00.
Тэксты мемарандумаў павінны быць накіраваны ў электронным выглядзе на наступныя адрасы: anna.woltschek@gmail.com, nadezhda@fomenok.com