З 25 па 28 верасня 2014 г. старшы выкладчык кафедры раманскіх моў Т. С. Шарупіч прыняла ўдзел у 4-ай канферэнцыі выкладчыкаў партугальскай мовы як замежнай па рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Канферэнцыя адбылася ў Карлавым універсітэце (г. Прага, Чэшская Рэспубліка) і была арганізавана Інстытутам Камоэнса (Партугалія).
Т.С. Шарупіч прадставіла БДУ як адзіны ВНУ Рэспублікі Беларусь, дзе вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з веданнем партугальскай мовы, а таксама выступіла з дакладам «Навучанне пераводу ў нямоўных ВНУ».
Удзельнікі канферэнцыі былі запрошаны на прыём, уладкованы ў іх гонар Пасламі Партугальскай Рэспублікі і Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Чэшскай Рэспубліцы

