На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне трынаццатага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.
Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.
Трынаццаты зборнік плануецца выпусціць да 30 студзеня 2015 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацверджанне публікацыі.
Тэрмін падачы артыкулаў: да 15 лістапада 2014 г. (могуць працягвацца, сачыце за сайтам www.nirs.by)
Тэматыка артыкулаў:
-
эканоміка;
-
фінансы і банкаўская справа;
-
менеджмент;
-
маркетынг;
-
дзяржава і права;
-
права і юрыспрудэнцыя;
-
паліталогія;
-
гісторыя;
-
міжнародныя адносіны;
-
міжнародны турызм;
-
мытная справа;
-
культуралогія;
-
лінгвакраіназнаўства;
-
сучасныя замежныя мовы і іншыя.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце http://nirs.by/
Дасылайце свае артыкулы!