У сераду, 24 верасня 2014 г, на факультэце міжнародных адносін адбыўся святочны вечар, прысвечаны Дню мытніка. Падрыхтавалі вечар студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Н. І. Васілевіч і А. С. Тамарынай. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дацэнт Святлана Аляксееўна Дубінка і загадчык кафедры мытнай справы дацэнт Віктар Аляксандравіч Астрога, а таксама выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы. На свяце выступалі студэнты ўсіх курсаў. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя аб мытнай геральдыцы ў розных краінах. Гледачоў парадавалі песні самых розных напрамкаў, ад вяселых «La-la-la» і «Shady Lady» да душэўных «Unconditionally» і «You will never know». У праграме таксама былі танцы, пазнавальныя віктарыны і жартоўныя мініяцюры, звязаныя з мытнай справай. Усе выступленні былі на англійскай мове. Канцэрт прайшоў з вялікім поспехам, парадаваўшы цікавымі нумарамі і нечаканымі сюрпрызамі.
{gallery}2014/2014_09_24_02{/gallery}